

Мая дарога ! Ты , як Радзiма...
Мая дарога!Ты, як Радзiма, Адна ў мяне найдаражэй, Я не змагу цябе пакiнуць - j ўсё цягнiк мяне вязе... Вязе да Брэста з Брацiславы, j сэрца стукае, трымцiць, j кожны раз Радзiма, слава Насустрач цягнiку ляцiць. А калi ў Брэсце аддыхну я, j сiл духоўных набяру, jзноу я цягнiком памчуся У сваю родну старану. Мяне прыветна сустракаюць j праважаюць шчыра так Бяроза,jвацэчы, Лясная, Мой лес i мая вёска, j чорных ягад смак. j колькi я не прыязджаю, Там сонейка смяецца прыгажэй, j колькi я не сустракаю, Зноў хочацца ўбачыць Тых людзей. j ўсё мне мiла i прыгожа: Дамы i кветкi ў агародах, j гаспадынькi пры дарозе, На лавачцы як аддыхаюць, А святкам у цэркаўку спяшаюць, j свечачкi Хрысту стаўляюць, j моляць Бога аб здароўi, j аб жыццi сваiм i ўнукаý. Царкоўны спеý iх i малiтву З дзяцiнства я паслухаць звыкла. Так хочацца да iх прымкнуць, У храм гасподнi заглянуць, Каб ветлiва ýсiх вiтаць j словы ласкi iм казаць. Паведаць iм, што не забыла, А думала пра iх у дарозе j днём, i ночкай у трывозе. Што так хацела iх убачыць, j слоўка мiлае пачуць, Што i яны рады сустрэцца j не забылiся нiчуць На Соню Вайсаву. j толькi ранак наступiў Я з хаты ў хату перайшла, Не ела, а сабралася j ý нашу цэркаўку пайшла. Я вельмi цiхенька ступала Ў храма божага прадсенi, Паздравiла, каго пазнала, j прывiталася з усiмi. Я папрасiла павучыць, Дзе свечачкi мае паставiць j за здароўе, i пакой; j просвiркi кусочак з'есцi, Запiць свянцонаю вадой. Як панiхiду заказаць Усiм маiм родным i блiзкiм, У суме цiха пастаяць, j пакланiцца мiлым нiзка. А потым бацюшку прасiла (Ён велькадушна мне дазволiў) Здымаць у цэркаýцы, што мiла, Сам фотаапарат паволiў. Дзень быý выдатны i прыветны, jшла памалу я дамоў. Паздравiла адну жанчыну На лавачцы прысела з ёй. А тут пытаннi, смех i слёзы, Паведкi , што не перадаць, j толькi белыя бярозы Ў згодзе лiсцейкам шумяць. Гаворка так зачаравала, J ведаў многа мне дала. Раптам Маланка запытала: - Чаму Маланкай стала я ?- Празвалi дзеда так майго: Ледзь высек крэсiвам агонь, Як рэзка, злосна крыкнуў ён: -Каб маланка спалiла цябе!- Адкрыý дарогу так бядзе: Яго Маланкай сталi зваць. j стаý Маланкай сын i зяць, j я, дачка яго адзiна... Не спяшайся яшчэ, пасядзi, На гэту хату паглядзi: Утапiлася ўся ý траве, Бо нiхто да яго не iдзе. Ён напiцца вады шкадаваý, j з сабою нiкому не даý: "Разаб'юць мне вядро - дзе вазьму я?"- Так аднойчы ён мне павядаў. Не кажу пра лапату i ломiк - Хай Бог крые, каб ён пазычаў: "Не вярнуць, украдуць i забудуць!"- Другi раз ён так мне павядаý. Што ты зробiш? Жыве як жыве. Нiхто прыклад з яго не вазьме. Я таксама не можам узяць, Бо заýсёды так хочацца мне, Каб усе людзi iшлi да мяне: j дачка , i мой сын, i мой зяць. j чужыя сабе хай iдуць, Хай лапату i ломiк бяруць. Хай бяруць ýсяго, колькi трэба (Пазiрае Маланка ў неба): Бог усiм нам ваду дараваў, Падзялiцца з ýсiмi казаý. А людцы да мяне хай iдуць, Колькi трэба вады хай бяруць: Не шкада мне вядра j вады не шкада, Абы людзi iшлi Да мяне, як вада. Як караблi ý моры плывуць, Хай людзi да мяне iдуць, j лапату,i лом хай бяруць: Не шкадую вады i вядра, Не шкадую стальнога сярпа! Як карабель у моры плыве, Так народ да мяне хай iдзе.. Пасядзi, не спяшайся, Яшчэ раскажу аб суседу, Раскажу аб тваiм земляку: Доýга стукаў Мiхась малатком па замку j не мог ён адкрыць свой замок, Так расчулiўся ён, разлаваўся, Закрычаў: "Ты дурны, малаток!" Зусiм мала было там дзiвакаў, Быý адзiн - яго лепшы дружбак. З таго часу Мiхася празвалi (А чаму - не iшло яму ý толк), На яго ýсе людзi казалi: " Малаток! Ты дурны Малаток!" Як магу я людзям памагаю: j хваробы ад iх адганяю. Пачакай, я цябе навучу! Раскажу, як людзей я лячу: На заходзе сонца Свечку запалi, Тры копачкi ляночку На лаўку палажы. Запалi лянок, i Так пагавары: "Запаляю,запаляю, З касцi вяруту выганяю: У мора ўпадае, У леса ўсыхае, З касцi вярута ўбягае. Стаяла Божая мацi На каменчыку Вяруты замаляла - З касцi вярута ýбягала."

Вы можете оставить свой комментарий :