Гусi

Ляцелi гусi
З роднай Беларусi.
Я iх прывiтала
I так iх спытала:
-Вы скажыце, гусi,
Як там, у Беларусi?
Гусi затрымалiся,
Хвiльку пачакалi,
Трошку абзiралiся,
Так  адпавядалi:
-Сонейка там грэе,
Ветрык свежы вее,
Селянiн руплiва
Бульбу ýсюды садзiць
Да зямлi ýроднай.
Засявае поле
Жытам i ячменем,
Пшанiчным семянем.
Марыць ён аб шчасцi,
Працуе натхнена. 
Сады густа квiтнуць,
Зелянеюць гаi,
Зязюлька кукуе
У лесе на краi.
-Вы скажыце, гусi,
Роднай Беларусi:
Рана забуджуся, 
Як сонейка ýстане,
Прыносiць мне весцi
З роднага краю;
А вечарам росным
Месяц, зоркi просiм
Стражыць Беларусь,
Стражыць Белы Росы.
Малiтву ýзнашаю,
Шчыра Бога прашу,
Вялiку ý сабе  ласку,
Да Радзiмы нашу.
Гусi адляталi,
Крыламi махалi,
На развiтанне песню
Жаласна спявалi,
У маiм сэрцы тужбу,
Смутак пакiдалi...
Соня Вайсова.
Вы можете оставить свой комментарий :