Падружкі

І я з сястрой , і ты з сястрой ,
У нас карзіны за плячамі 
З сваёю скромнаю ядой...
Ідзем мы босымі нагамі 
У лес , каб ягад назбіраць ,
А заўтра рана іх прадаць...

Прышлі ў лес - і мы , і сонца ,
Пачалі ягады збіраць ,
Забралі тыя , што схавалі , 
І павязлі іх прадаваць .
Хоць гэта цяжка нам ішло ,
Але мы ягады прадалі ,
Усё купілі , на што малі...
А далей другі дзень -
І зноў у лес , і зноў у горад .
Нам лес той добрым другам быў :
Грыбы і ягады дарыў .
А мы заўзята іх збіралі ,
У горадзе іх прадавалі ,
Сукенку , каптанок куплялі .
Раз белы тапачкі купілі ,
І так натхнены імі былі ,
І вельмі пекна ў іх хадзілі .
Яна з сястрой і я з сястрою 
На мяккім моху пад сасною
Мы дасыпалі , што не даспалі ,
Калі так раненька ўставалі ;
А лес шумеў і стражыў нас .
І сонца бокі прыгравала...
І як бы гэта яшчэ мала -
І мох быў мяккі , як пярына...
Але ўставаць ужо быў час -
Ісці дадому двум дзяўчынам -
Падружцы з младшаю сястрой 
І мне з Алёнаю малой ,
Нясці карзіны , поўны ягад ,
І кілаграмы тры грыбоў ,
А заўтра пойдзем рана зноў
У лес наш казачна багаты :
У ім растуць сукенкі , шаты 
І нават кніжкі ў ім растуць ;
І абаранкі , і цукеркі ,
І залатыя табакеркі
Там нехта разлажыў на пуць ... 
2012 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :