

Сустрэча
З Энергетыкаў я "ляцела" На сустрэчу з маёй Маладосцю, юнацтвам; На пяроне стаяла, трымцела, Сумелася надта: Нідзе нікога не бачу Такога , хто бы мне Замахаў рукою Радасна і шчасліва , Сустрэўся са мною... Як у ва сне Самотна я стаяла, j па баках маркотна Пазірала. Абзіралася Я і ўзад і ўперад... Яна прышла,бо верыла, Што я прыеду. І ўжо пазіраем Мы адна на другую, Далёкую і блізкую такую. І вочы нашы загарэліся, Што мы сустрэліся! Сорак гадоý за намi, І ўжо мы не самі - Нашы дзеці, ўнукі з намі. Выраслі, пастарэлі мы, Сталі добрымі людзьмі. А тады былі Маладымі дзяўчаткамі, Што адважна ý жыццё пашлі Сваімі дарогамі Са сваімі трывогамі. Перажылi многа мы, i сустрэліся мы! Нашы сэрцы бухалі, Лілася бяседа ракой, Гаварылі мы, слухалі. Вочы нашы смяяліся, Душы нашы свяціліся, Як бы зноў нарадзіліся. Рукi нашы ўзнімаліся - Гэта мы абдымаліся З нашым юнацтвам. Мералі мы сваё "багацце", Што набылі за доўгі час, І абяцалі сустракацца, Пакуль агонь наш не пагас.

Вы можете оставить свой комментарий :