Беларускім грамадзянкам

Прышоў час гэты верш напісаць, 
Каб словы ласкі Вам сказаць,
Беларускія грамадзянкі,
Дарагія мае мінчанкі!
Мне не забыць нашай сустрэчы,
І нашы позіркі, і рэчы,
І поціск нашых рук...
Так ясна іх я адчуваю,
З падзякай мілай успамінаю
І з велькай радасцю чакаю,
Калі сустрэнемся яшчэ.
І ўяўляю, як цячэ
Гаворка наша маладая 
Аб нашай вёсцы і Радзіме,
Аб нашай школе той, адзінай,
Што ў жыццё паслала нас.
Насустрач лёсу мы пашлі 
І многа школ яшчэ прашлі,
І сваю ласку і адданасць
Сваёй Радзіме праняслі. 
А поплеч па шляху ішлі
Нашы настаўнікі...
І так цячэ наша гаворка,
За імем імя называем,
І ўспамінаем кожны раз
Нялёгкае наша  юнацтва,
І дзелімся душы багаццем,
Што набылі за доýгi час.
І так бяжыць, цячэ гаворка,
Які свет сённяшні складаны.
Уздыхаем соладка і горка,
Як цяжка спраўны крок трымаць,
Радзiме мiлай быць адданым.
Любоў і ласка нам паможа
Той шлях адзіны адшукаць!                     
2012 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :