Мне цяжка будзе жыць...

Мне цяжка будзе жыць
Казала часта маці,
І сёння ўспаміны вее снег,
Як "гардае цяля"  бяжыць 
Адно гуляці,
Ласкавае цяля
Дзве маткі ссе.
І бацька не аднойчы
Мне з горыччу прарочыў,
Як цяжка ў жыцці
Прыдзецца мне падчас.
І сёння заўважаю,
Як трапна мне казалі,
І адзначаю гэта 
Ужо мо ў соты раз.
Але і не прыпомню 
Каб ласку і прызнанне
Прасіла я прыніжана
У людзей,
Усмешкі іх, як промні,
Шчаслівае каханне
І цэлы лес устрывожаных надзей.
У жыцці я цвёрда крочу:
Перажываю ночы,
Перажываю восень,
Перажыла вясну.
І буду росным летам
Лічыць сябе паэтам,
З дарогі гэтай чыстай
У жыцці я не звярну.
1983 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :