Даўным-даўно , гадоў за дваццаць...

Даўным-даўно, гадоў за дваццаць,
Я вершы напісала пра сябе,
Маю вучобу, цяжкае юнацтва
І "гардае"  цяля,
Што маміну не ссе.
Але цялятка ласкай так цярпела,
Так сэрцайка яго гарэла і гарэла,
І дзіўна, што яшчэ гарыць,
І памагае жыць і жыць,
І асвятляе яму шлях
Дзяўчыны, маткі і бабулі.
Нядаýна мы аб ім пачулі:
Калі ішло пра чэсць і славу,
Пра справядлівасць і любоў,
Пра працу, добрую забаву,
Пра радасць, што хвалюе кроў.
Яно жыве, яно трымціць...
І памагае людзям жыць!                     
2012 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :