

Дарога
Электрычка iдзе, электрычка гудзе, Электрычка мае ўспаміны вязе... А яны ўсе бягуць мне насустрач І ківаюць зялёнымi шапкамі І галінкамі радасных дрэў, І пакосамі спелага жыта, Пшаніцы На залатым полі Пад сонечным небам. Не магу я на іх забыцца, А, веру, не трэба... Бо яны мяне клічуць, Маняць пахадзіць па полі, Па зялёным лесе, І падумаць аб лёсе сваім І дачушкі Алесі...2012 г.

Вы можете оставить свой комментарий :