Дарога (2)

Зноў бяжыць , ляціць дарога
Вабіць , кліча за сабой ,
І успамінаў дае многа ,
Як мы жылі з табой ,
І высвятляе мне , чаму
Даўным-даўно ты не са мной...
Бяжыць , гучыць мая дарога ,
І кліча за сабой
Ісці наперад і змагацца
За шчасце і любоў .
Мінуліся і Пагарэльцы ,
Насустрач Гарадзея мчыць ,
І ўсё бяжыць , гучыць дарога ,
І так да Мінску даляціць .
Стаўбцы і Уздзенскі раён ,
Дзе Колас і Купала жылі ,
І мову родную тварылі ,
Літаратуру нарадзілі,
Каб роднаму народу далi ,
І беларускаю назвалі .              
2012 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :