Там гарыць , а там дождж , як з вядра...

" Там гарыць, а там дождж, як з вядра," -
Званіў мне плямяннік -
Дырэктар калгаса "Зара".
Наступiла пара - ўраджай сабіраць,
Няма часу цяпер раз`язджаць
Па гасцях ды па вёсках па тых,
Па магілках , такіх дарагіх..."
Што ж , яшчэ электрычка
Ад Брэста да Мінска шуруе, 
І я еду ў ёй і мудрую,
Як мне час той зыскаць,
Каб у родную вёску папасці,
Пакланіцца роднаму дому
І саду;
І суседзяў убачыць,
Пагаварыць з імі,
Жывымі, такімі сваімі...
Да маіх бацькi і маці
Пайсці на магілкі
І ціха ў смутку скланіцца,
Расказаць пра сябе і жыццё,
Што не магу на іх я забыцца.
І што час так бяжыць няўмольна,
А так хочацца жыць,
Вельмі хочацца жыць,
А той час уцякае, 
Бяжыць...                           
2012 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :