

Дарога (3)
Станцыі, паўстанкі, Вясёлыя, як церамы, дамы; Палі зялёныя, прывольныя І залатыя; І цёмныя, дрымучыя лясы. Адвечныя, купаюцца ў сонцы На Беларусі, у маёй старонцы. Там бусел ходзіць Важна і спакойна, Як той заможны гаспадар. Бусліха з дзеткамі яго чакае, Чакае жабу ў дар. Лісіца з жураўлём Вядуць перагаворы Пра шчасце, ласку і жыццё. Магутны зубр не страцiý гонар, Глядзіць на лося з пачуццём. Алень свой голас развівае, І стада пры сабе збірае. А лес шуміць - шуміць, Гамоніць, І рэкі вольныя цякуць. Зязюля часам так зазвоніць, Што ўсе гады жыцця прайдуць У думках, у вачах тваіх: Адчуеш іх у сваіх далонях, Захочаш раз яшчэ пражыць Сваю вясну і сваё лета, І сваю восень яшчэ раз... Каб аганёк той не пагас, Што грэе сэрца і жыццё; Агорне праўды пачуццё - Што памiраць настае час.2012 г.

Вы можете оставить свой комментарий :