Матуліна гора

"Кукавала зязюля 
 У зялёным лесе,
 Не згадала матуля,
 Што выйдзе з Алесі"   
			Янка Купала .
 Будзеш шчасна, дачушка,
 У жыцці і ў працы,
 І не будзеш ты служкай
 Ў ніякім палацы.
 Ты разумна, прыгожа,
 Як зорка ў небе.
 Працаваць трэба слушна,
 І вучыцца патрэбна.
 Маю сілу, жаданне
 Памагчы стаць на ногі,
 Ганарыцца дачушкай
 Пад роднай аблогай.
 Кукавала зязюля 
 раніцай на ляціску.
 Не згадала матуля
 Пра Алку і зблізку.
 Як сустрэла Раеда,
 Стала страшна далёка
 Ад маткі, ад брата,
 Як зара ў аблоках.
 Падтаптала пад ногі
 Матуліну снагу, 
 І упала пад ногі
 Арабскаму "магу".
 Бедна матка, няшчасна
 Марыць ля аконца:
 "Можа Алка вярнецца,
 І засвеціць сонца.
 І для цэлай сямейкі
 Шчасце зноў усміхнецца,
 А шчасліва матуля
 З дачкой абдымецца.
 Яшчэ час ёсць на радасць,
 На шчасце ў працы,
 І гарыць ў маткi жадасць -
 За дачку не баяцца!"
 Кукавала зязюля
 Рана пры ляціску,
 Няма шчасця матулі
 Ні здалёк, ні зблізку...
 
 *ляцiска - аэрапорт у Славакii.                  
 
1994 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :