"Ці хочацца калі вярнуцца ў дзяцінства ...

"Ці хочацца калі
Вярнуцца ў дзяцінства ? " -
Я нават не пытаю ў сябе .
А памяць мне гаворыць
Аб жаданні : "Каб вырасці
І стаць на ногі мне !"
Прашлі гады : я цвёрда знаю :
"Не хочу я вярнуць сваё юнацтва ,
Стаяць на раздарожжы , як жабрак ,
І пры сабе трымаць адно багацтва -
Жаданняў , мар цэлы рукзак .
І маладосць мяне пацешыла
Нямнога : сама , як перст ,
З двумя дзяцьмі .
Нялёгкая жыццёвая дарога
З чужымі , незнаёмымі людзьмі ...
І калі мару , і пішу пра шчасце ,
Пра моц і мужнасць , і яшчэ
Пра што ,
Мне хочацца руку сваю пакласці
На цвёрдае мужчынскае плячо .
Не буду наракаць на лёс свой многа
І ганарыцца : " Лёс у маіх руках ! "
Бяжыць мая жыццёвая дарога
І дзесьці там губляецца ў гарах...
Ці хочацца вярнуць маю
Дарогу ?
Навошта мне назад ?
Хачу я 	ўперад !
Хачу забраць з сабою
Усе трывогі ,
Адкрыць і скончыць
Усе бар`еры .
Нямнога ад жыцця свайго хацела ,
Нямала мне жыццё маё дало .
Жыла і марыла , любіла , як умела ,
І , веру , шчасце нас не падвяло .
Але адно жаданне маю :
Хацела б нарадзіцца яшчэ раз ,
І ўсё пачаць нанова ў зорным маі ,
І даглядаць на свой шчаслівы час .                          
1983 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :