У краі суровага дзяцінства...

У краі суровага дзяцінства
Ты, мова, ласкаю была,
Да чалавечага адзінства
Мяне настойліва вяла.
З чаканнем шчасця пазірала
На неба зорнае ўначы,
І мову ціха паўтарала,
ласкала, песціла ў душы.
І з роднай мовай у дарозе
Заўсёды хораша мне быць,
Вучыцца, працаваць і марыць,
Змагацца , верыць і любіць.
Цяпер шчаслівая ўдвайне я,
І не магу змаўчаць аб тым,
Бо мовы лепшы друг Яўневіч
Стаў лепшым другам і маім.
Народ са мною "не такоўскі" -
Прафесар Фёдар Мiхайлавiч Янкоўскі
Прыняў мяне з усёй душы,
Благаславіў: " Працуй, пішы!"
			
1983 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :