Брэсту


" Люблю твои чистые улицы
  И парки, и скверы весной,
  Красой твоей сердце любуется
  Мой город, мой Брест дорогой", -
  Спявала я ў гады юнацтва, 
  І сэрца млела ад тугі:
  Прыдзецца нам з табой растацца,
  Цудоўны Брэст мой, дарагі.
  Але прайшла пара растання,
  І я з табою назаўжды.
  Вясновым ранкам прывітанне
  Прымі сардэчнае, прымі!
  Жыццё з табой навек звязала,
  Люблю і верую ў цябе.
  Дарог прайдзем яшчэ нямала,
  І скажам "Не!" любой бядзе.
  Ты друг і ў радасці, і ў горы,
  Табой напоўнена жыццё,
  Жыві, квiтней, 
  Мой слаўны горад,
  Зямлі цудоўнае дзіцё !
  
  
1983 г.
,
Вы можете оставить свой комментарий :