Я казала ...

Я казала "люблю!"
Гэта значыць , прызнала
Чалавека ў табе
І ў сэрцы сваім.
Тваіх пісем чакала, 
Вельмі доўга чакала,
А яны не ляцелі,
А яны не ішлі.
Можа, цяжка табе,
што не хочаш і думаць
Пра мяне і мой  "казачны" лёс,
Галаву ў журбе
Я схіляю да долу
І не хочу пушчаць сваіх слёз.
І жадаю табе я дабра ў дарозе,
І святла, і надзей, што
Да шчасця вядуць,
І здароўя табе, тваім 
Блізкім ў трывозе
Хай лясы і бары,
Сенажаці дадуць.
Напішы мне пісьмо,
Пра сябе мне паведай,
А яшчэ будзе лепей -
Прыедзь!
1983 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :