Маё жыццё

Бяжыць , бяжыць маё жыццё ,
Беспаваротна і няспынна ,
А вось глядзі і нябыццё
Душу ў рай маю зачыніць .
Даволі слоў нам пра сябе ,
Пра гордасць - ключ тваёй асобы ,
Што ты зрабіла для людзей
І чым змагла жыццё аздобіць !
Працуеш у школе дзень да дня .
Каму карысць ад працы гэтай ?
Што ты людзям сваё дала ,
Якой жывеш на сёння мэтай ?
Падумай так і памаўчы ,
Хай супакоіцца сумленне .
Быць доктарам людскай душы -
Тваё прыгожае імкненне .
Хай будзе так - і назаўжды !
Хай рвецца чалавек на волю !
Працуй , змагайся і пішы ,
А болей ? Што нам трэба болей ?
Хай будзе мір . Хай будзе свет .
Хай дзеці сонейку смяюцца .
Будзь ў душы заўжды паэт ,
Прызнанне з славаю зыдуцца .
І так ідзе , бяжыць жыццё ,
Беспаваротна і няспынна ,
Перамагаю небыццё -
Імкнуся добры след пакінуць .
Хай будзе так  - і назаўжды !
Змагайся , чалавек , вякі ,
І пакідай няспынна след ,
Прыгожы , як вялікі свет !			             
1983 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :