

Гара
Мая Гара , мая Радзіма, Я тут хадзіла і расла, Шчаўе галоднае збірала І мары ўсе табе нясла... Не раз прабеглася наверх я, І ўніз з`яджала толькі так, І адбівалася дзяўчынка Ад жоўтых яшчаркаў атак. А вечарамі над вадою У Гары стаяла цішыня. І з радасцю, з сваёй бядою Зноў на Гару сваю ішла. А потым сон мой калыхала, Калі , стаміўшыся чытаць, Я, часам, Горка , засыпала, Як трэба было паступаць. Мяне тады благаславіла, Адвагу, мужнасць прыдала, І ў час апошні не спыніла, А нас гасцінна прыняла. Сядзелі мы ўдваіх, глядзелі На гладзь вады, агні сяла, На гэты раз рашучасць, мудрасць Мая ты, Горка, мне дала. З тых пор прайшлі гадоў дзясяткі, І многа я перажыла, Амаль заўсёды без аглядкі Я ў жыцці ўсё шла і шла. Ужо вырас сын. І ён мне часта Не радасць, а трывогу дарыць, А той, што быў са мной на Горцы, З другой жанчынай жыве, марыць. Расце дачка мая. Яна Са мной наведала цябе, Наверх забегла і, як я, Шагамі змерала цябе. Але што сталася з табою? Ты ёсць і зноў няма цябе? Схавалася за той сцяною У палыне і лебядзе! Мая Гара, маё дзяцінства, Мая ты мара, смутак мой, Твой лёс і лёс мой - пабрацімы, Мы адзінокія з табой... Хачу табе, Гара, сягоння Я мужнасць, сонца падарыць, Саюз таварыскі навечна З табою, Горка, заключыць.1983 г.

Вы можете оставить свой комментарий :