Г.М. Малажай

Ажылі мае мары ,
Узняліся пад добрым дажджом ,
І іду я да сонца , да шчасця ,
Уперад іду напралом.
І лічу , як заўсёды,
Што лёс у руках у мяне, 
Як бядзе непрыемна,
Але шчасце мяне не міне!
Хай цярплю я няўдачу
Вясновай ці летняй парой,
Але ўсё ж я зазначу,
Што шчасце заўсёды са мной.
І яно, маё шчасце,
Як шырокі прастор,
Неабдымнае, важкае,
Як юнацтва задор.
Маё шчасце ў людзях,
Што сустрэла ў дарозе,
Маё шчасце ў дзецях,
Што стаяць на парозе
Юнацтва і славы сваёй.
Маё шчасце заўсёды
Шагае са мной.
І ўсе перамогі,
Што былі ў жыцці,-
Гэта шчасця дарогі,
Гэта лёсу пуцi.

		
1983 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :