Козi - Кузi - Кузукi

Так сваiх мачак* называю
I так iх ясна ўяуляю,
Як абдымаю i цалую,
Сваю пяшчоту iм дарую.
Нясу iм есцi на ляцiска*
I клiчу iх здалёк i зблiзку;
Яны цiкаўны i галодны,
Бягуць ка мне з усiх бакоў,
Мяне абступяць i пагладзяць
З усёю ласкай iх хвастоў.
I не даюць мне дзе ступiць,
Iх вочкi з ласкай пазiраюць,
I нецярплiва так чакаюць,
З рукi кансерву выбiваюць,
I кучкай мiску абступаюць,
I мала месца iм яшчэ.
Надобкi зноў я запаўняю,
I умiленна пазiраю,
I думаю ,як далей быць:
Ужо iх дзевяць,а на весну
Iх можа быць i пяцьдзесят,
Калi народзяць кацянят...
Як памагчы iм i сабе,
Як прадысцi нашай бядзе?
I з жалем ў сэрцы ўспамiнаю
Сваіх ' падружак ' дарагiх
I меншых ' брацiкау ' маiх:
Iх з бела-шэрымi хвастамi,
З зялёна-жоўтымi вачамi,
Што, як агнi,гараць ўночы;
I насцярожнымi вушамi,
I строга чулымi насамi,
I бела-вострымi зубамi,
I выгiбастымi спiнамi;
I шэрсткай,што пагладзiць хочаш,
На рукi ўзяць iх,цалаваць,
I словы ласкi iм казаць;
I прабачэння папрасiць,
I памагчы iм далей жыць...
Козi - Кузi - Кузукi,
Люблю вас я навякi.
2012 г.
Соня Вайсова
Вы можете оставить свой комментарий :